| Пінскія выявы. Мая радзіма - Беларусь! |
| Просмотров: 114 | 30 августа 2008 | Коментариев: 0 | Категория: Пинские новости |
Калі першы раз едзеш у Пінск, уяўляеш сабе горад савецкіх архітэктараў: аднолькавыя шэрыя будынкі, плошча Леніна, вуліца Савецкая. Але з ўпэўненасцю скажу, што ў Пінску можна дакрануцца і да сівой мінуўшчыны. Засталіся тут сляды той старажытнай даўніны, што на доўгі час уражвае і натхняе. Горад сапраўды прыгожы, нават таямнічы: чаго толькі варты касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, езуіцкі калегіум, Свята-Варварынская царква, палац Бутрымовіча і касцёл святога Карла Барамея. Лічу, няма сэнсу апісваць усе гэтыя будынкі.
Але ж хочацца рассказать пра касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вельмі ўражвае яго знешні выгляд: на дзіва прыгожы будынак у стылі барока. Унутранае ўбранства касцёла не проста ўражвае, а прымушае верыць, што Бог сапрауды жыве ў гэтым святым месцы. Калі ж я пачула чароўныя гукі аргана, аднаго са старажытнейшых у Еўропе, мне здалося, што мая душа паляцела ўверх і кружыць пад купалам касцёла.
|
| далее |